Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта Канстытуцыі
Раніцай у панядзелак у Агракамбінаце "Ждановічы" прайшла сустрэча па абмеркаванні новага праекта Канстытуцыі.

Раніца панядзелка пачалася з абмеркавання ходу канстытуцыйнай рэформы ў працоўным калектыве УП «Агракамбінат «Ждановічы» разам з яго легендарным дырэктарам Грыгорыем Пятровічам Чуйко і сталічнымі спікерамі філосафам Мікалаем Шчокіным і палітолагам Юрыем Васкрасенскім.


У перадавой, інавацыйнай гаспадарцы Міншчыны ведаюць цану працы і цану рублю. Менавіта таму работнікі «Агракамбіната «Ждановічы» з абурэннем сустрэлі навіну аб шостым пакеце санкцый, якім бравіруюць збеглыя суграмадзяне, якія адарваліся ад роднай зямлі. Удзельнікі абмеркавання вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме і падтрымаць прапановы вышэйшага палітычнага кіраўніцтва краіны, накіраваныя на ўмацаванне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

